Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 кастрычніка 2017, 15:31

Прадпрыемствы Беларусі і Іспаніі маюць намер рэалізаваць шэраг інвестпраектаў

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы Беларусі і Іспаніі маюць намер рэалізаваць шэраг інвестыцыйных праектаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар па міжнародным гандлі і інвестыцыях Міністэрства эканомікі, прамысловасці і канкурэнтаздольнасці Іспаніі Хасэ Луіс Кайсер па выніках першага пасяджэння сумеснай міжурадавай беларуска-іспанскай камісіі па эканамічным і прамысловым супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы спадзяёмся, што ў бліжэйшыя месяцы будуць дасягнуты дамоўленасці аб інвестыцыйных праектах паміж іспанскімі і беларускімі прадпрыемствамі", - сказаў Хасэ Луіс Кайсер.

Ён таксама пацвердзіў гатоўнасць іспанскага боку садзейнічаць развіццю і ўмацаванню гандлёва-эканамічных адносін з Беларуссю. "Інструменты, якія прапануе дзяржаўны сакратарыят па гандлі і фонд па інтэрнацыяналізацыі іспанскіх прадпрыемстваў, у поўным распараджэнні беларускага боку для фінансавання сумесных праектаў паміж беларускімі і іспанскімі прадпрыемствамі", - адзначыў гендырэктар.

У сваю чаргу намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка канстатаваў, што інвестыцыйнае супрацоўніцтва з'яўляецца важным аспектам гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі. Аднак у гэтай сферы, на яго думку, бакі не ў поўным аб'ёме выкарыстоўваюць існуючы патэнцыял. "Але я ўпэўнены, што эфектыўная работа нашай камісіі будзе садзейнічаць павелічэнню колькасці сумесных інвестпраектаў", - заявіў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі