Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 ліпеня 2016, 15:49

Павышаным падаткам у Мінску будуць абкладаць невыкарыстоўваемыя капітальныя пабудовы і прылеглыя да іх участкі

28 ліпеня, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. У Мінску павышаным падаткам будуць абкладаць не толькі невыкарыстоўваемыя (неэфектыўна выкарыстоўваемыя) капітальныя пабудовы, але і зямельныя ўчасткі, на якіх такія каппабудовы размешчаны. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Мінскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці ("Мінскгармаёмасць") Галіна Сцепурэнка, каменціруючы рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў нумар 210 "Аб невыкарыстоўваемых (неэфектыўна выкарыстоўваемых) капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), іх частках і зямельных участках (частках зямельных участкаў), на якіх яны размешчаны", апублікаванае сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пры гэтым Галіна Сцепурэнка звярнула ўвагу, што раней пералік такіх аб'ектаў фарміраваўся раз у год і карэкціраваўся толькі пры выключэнні з яго аб'ектаў. Цяпер, згодна з рашэннем Мінгарсавета, ён будзе абнаўляцца штоквартальна, у тым ліку шляхам яго дапаўнення.

Акрамя таго, дакументам прадугледжваецца, што права прымаць рашэнні аб зацвярджэнні і карэкціроўцы пералікаў невыкарыстоўваемых (неэфектыўна выкарыстоўваемых) капітальных пабудоў на тэрыторыі Мінска, а таксама зямельных участкаў, на якіх яны размешчаны, дэлегуецца Мінгарвыканкаму і дзяржаўнай установе "Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны "Мінск".

У рашэнні гарсавета дапоўнены падставы, якія дазваляюць падаткаплацельшчыкам пэўны тэрмін не выплачваць павышаны падатак на нерухомую маёмасць і зямлю, каб мець магчымасць накіроўваць грашовыя сродкі на будаўніцтва і аднаўленне аб'ектаў у мэтах скарачэння тэрмінаў уключэння іх у гаспадарчы абарот, удакладніла кіраўнік "Мінскгармаёмасці". Напрыклад, не падлягаюць уключэнню ў пералік аб'екты, у дачыненні да якіх праводзяцца праектна-разведвальныя работы, размешчаныя на зямельным участку, адносна якога зацверджаны акт выбару для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта.

У канцы 2015 года Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў на падставе прадастаўленага яму Падатковым кодэксам права павялічыў у дзесяць разоў стаўкі падатку на нерухомую маёмасць па невыкарыстоўваемых (неэфектыўна выкарыстоўваемых) капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), іх частках, уключаных у пералік невыкарыстоўваемай (неэфектыўна выкарыстоўваемай) маёмасці. Пастановай Савета Міністраў нумар 297 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.02.2012 нумар 156 і ад 06.11.2013 нумар 957" унесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб парадку і ўмовах зацвярджэння пераліку невыкарыстоўваемых (неэфектыўна выкарыстоўваемых) капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), іх частак. У адпаведнасці з пастановай урада і было прынята рашэнне Мінгарсавета.

Галіна Сцепурэнка нагадала, што пералік невыкарыстоўваемых (неэфектыўна выкарыстоўваемых) аб'ектаў фарміруецца ў сталіцы з лістапада 2013 года. "Вынікі работы паказваюць, што гэта мера ўздзеяння на нядобрасумленных уласнікаў вельмі эфектыўная. Так, у 2014 годзе ў пералік было ўключана 12 аб'ектаў. Сума вылічанага па ўключаных у пералік аб'ектах падатку на нерухомую маёмасць за год склала Br46,9 млн (недэнамінаваных рублёў)", - падкрэсліла субяседніца. У 2015 годзе ў пераліку было 25 аб'ектаў Мінска. Сума паступлення ў бюджэт склала каля Br600 млн. На 1 студзеня 2016 года пералік уключаў 66 аб'ектаў, па стане на 28 ліпеня з яго выключана 20 аб'ектаў. За студзень-чэрвень сума падаткаў перавысіла Br3,1 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі