Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 кастрычніка 2016, 09:28

Новы памер утрымання з наймальнікаў сродкаў для выплаты зарплаты ўстаноўлены з 1 лістапада ў Беларусі

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пры разліку сродкаў, што падлягаюць пазачарговаму пералічэнню плацяжоў на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br289,71. Гэты нарматыў прымяняецца з 1 лістапада 2016 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У адпаведнасці з указам ад 27 лістапада 1995 года нумар 483 "Аб забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы" з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, у бясспрэчным парадку ўтрымліваюцца сумы, што адпавядаюць 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраванага на індэкс спажывецкіх цэн на кожнага работніка з улікам каэфіцыентаў павышэння тарыфных ставак рабочых па тэхналагічных відах работ, вытворчасцях і галінах эканомікі.

Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, устаноўлены ў цэнах верасня 2016 года, складае Br193,14. Адпаведна 1,5 памеру БПМ для працаздольнага насельніцтва складае Br289,71.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі