Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 лютага 2018, 19:54

Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 сакавіка

22 лютага Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Падаражанне закране прадукцыю ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Некаторыя віды цыгарэт Pall Mall падаражэюць ад 5 да 10 капеек. Ад 1 да 10 капеек вырастуць цэны на цыгарэты маркі Rothmans, на 5 капеек падаражэюць цыгарэты маркі Kent. Акрамя таго, на ўзроўні Br3,25 устаноўлены цэны на цыгарэты Vogue La Cigarette Bleue, Vogue La Cigarette Lilas і Vogue La Cigarette Menthe.

Цэны на цыгарэты кампаніі "Тытунь-інвест" не зменяцца.

Падаражэюць некаторыя віды цыгарэт, якія ўвозяцца ў краіну "Беларусьгандлем". Так, на 5 капеек стануць даражэйшыя некаторыя віды цыгарэт Kent і L&M, на 10 капеек - некаторыя віды цыгарэт маркі Davidoff, Parliament і Marlboro. Ад 1 да 5 капеек стануць даражэйшымі цыгарэты Rothmans.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі