Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 ліпеня 2016, 09:19

Нацбанк з 1 ліпеня зніжае стаўку рэфінансавання да 20 працэнтаў

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі з 1 ліпеня зніжае стаўку рэфінансавання да 20 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

"З 1 ліпеня 2016 года зніжаецца стаўка рэфінансавання - з 22 працэнтаў да 20 працэнтаў гадавых. Акрамя таго, зніжаюцца стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі бягучай ліквіднасці банкаў (з 27 працэнтаў да 25 працэнтаў гадавых) і стаўкі па пастаянна даступных аперацыях выключэння ліквіднасці банкаў (з 15 працэнтаў да 13 працэнтаў гадавых)", - растлумачылі ў Нацбанку.

Акрамя таго, з 1 жніўня 2016 года змяншаецца гранічны ўзровень працэнтных ставак па новых тэрміновых банкаўскіх укладах фізічных асоб у нацыянальнай валюце, у выпадку перавышэння якога прадугледжваецца павелічэнне рэзервовых патрабаванняў, – з 1,0 да 0,9 стаўкі па пастаянна даступных аперацыях Нацыянальнага банка ў форме крэдыту авернайт.

У Нацбанку адзначылі, што прыняццю гэтых рашэнняў садзейнічала перш за ўсё запаволенне інфляцыйных працэсаў. Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, прырост спажывецкіх цэн у маі 2016 года знізіўся да 0,5 працэнта адносна красавіка і да 12,4 працэнта - адносна мая мінулага года.

Гадавы прырост сярэдняй шырокай грашовай масы ў маі 2016 года склаў 18,9 працэнта. "Дынаміка гэтага паказчыка фарміруе ўмовы для далейшага зніжэння інфляцыі, абумоўленай манетарнымі фактарамі. На фоне зніжэння кошту рэсурсаў на грашовым рынку гэта дае магчымасць прадоўжыць палітыку па змяншэнні рызык-прэміі ў працэнтных стаўках", - падкрэслілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей.

Далейшыя рашэнні ў галіне грашова-крэдытнай палітыкі будуць прымацца па меры фарміравання адпаведных макраэканамічных умоў з улікам комплекснага прагнозу развіцця эканомікі Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі