Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 жніўня 2018, 12:49

МПЗ чакае зніжэння падатковай нагрузкі на прадпрыемствы пасля прыняцця новага Падатковага кодэкса

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах у 2019 годзе чакае зніжэння падатковай нагрузкі на прадпрыемствы пасля прыняцця новай рэдакцыі Падатковага кодэкса, паведаміла ў інтэрв'ю БЕЛТА намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая.

"У першую чаргу пры падрыхтоўцы законапраекта мы рабілі акцэнт на ўдасканаленне падатковага адміністравання, г. зн. спрашчэнне парадку вылічэння і спагнання падаткаў. Другое - прастата, зразумеласць, лёгкасць успрымання норм Падатковага кодэкса. Трэцяе - нязначнае, але ўсё ж зніжэнне падатковай нагрузкі на прадпрыемствы ў параўнанні з бягучым годам. Залішні адміністрацыйны і падатковы цяжар з плацельшчыкаў здымуць", - расказала Эла Сяліцкая.

Работа па комплекснай карэкціроўцы выйшла на фінішную прамую - праект закона аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс размешчаны для грамадскага абмеркавання на сайце Мінфіна. Міжведамасная рабочая група для падрыхтоўкі абноўленага кодэкса правяла сумесную работу не толькі з зацікаўленымі дзяржорганамі, але і практычна з усімі буйнейшымі бізнес-саюзамі, прадстаўнікамі прадпрыемстваў, юрыстамі, аўдытарамі. У выніку выпрацавана мноства падыходаў па ўдасканаленні налічэння падаткаў, iх спагнання, спрашчэнні падатковага адміністравання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі