Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 мая 2016, 10:55

Мінсельгасхарч устанавіў надбаўкі да закупачных цэн на сельгаспрадукцыю насельніцтва

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўстаноўлены надбаўкі да закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, што закупляецца ў насельніцтва, у 2016 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання нумар 19 ад 16 мая 2016 года, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Памер надбаўкі за 1 кг малака базіснай тлустасці, што закупляецца ў насельніцтва і пастаўляецца арганізацыям для наступнай перапрацоўкі, складзе Br370. За 1 кг маладняку буйной рагатай жывёлы жывой вагой да 100 кг, што закупляецца ў насельніцтва арганізацыямі для дагадоўвання і адкорму, надбаўка будзе ў памеры Br3 750.

У 2015 годзе надбаўкі былі ўстаноўлены ў такім жа памеры.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі