Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 чэрвеня 2017, 13:33

Мінфін агучыў дадатковыя крыніцы папаўнення бюджэту Беларусі

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў агучыў дадатковыя крыніцы папаўнення бюджэту Беларусі, адказваючы на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адной з асноўных крыніц папаўнення бюджэту можа з'яўляцца пашырэнне падатковай базы, уключэнне ў падатковую базу іншых даходаў, адмена льгот, а таксама паляпшэнне работы рэальнага сектара. Іншых крыніц, якія маглі б істотным чынам папоўніць бюджэт, няма. І тая сярэднетэрміновая праграма ўрада, якая прынята на тры бліжэйшыя гады, аб гэтым сведчыць", - заявіў намеснік міністра і нагадаў, што пры гэтым адным з галоўных пасылаў у праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця з'яўляецца той факт, што ў краіне не можа павялічвацца падатковая нагрузка ў бягучай пяцігодцы.

Юрый Селіверстаў расказаў, што ў краіне вядзецца работа па рэалізацыі дзяржмаёмасці. "Прапрацоўваюцца пытанні продажаў не толькі асобных суб'ектаў гаспадарання, але і сумесна з ЕБРР прадугледжваецца продаж часткі акцый Белінвестбанка. Работа па гэтым пытанні ідзе, але тэндэнцыі ў нашых суседзяў і ў сусветнай эканоміцы негатыўныя, жадаючых набыць нашу маёмасць за дастойную плату няшмат. Вялікіх надзей, што мы рэалізуем нашу маёмасць і папоўнім бюджэт, мы не маем, але гэта работа вядзецца і мы будзем яе прадаўжаць", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі