Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 сакавіка 2017, 15:17

Мінэканомікі робіць стаўку на развіццё сектара малых інавацыйных прадпрыемстваў

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінэканомікі робіць стаўку на развіццё сектара малых інавацыйных прадпрыемстваў, заявіла сёння намеснік міністра эканомікі Ірына Касцевіч на XVIII Асамблеі дзелавых колаў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Задача бягучага года і наступных гадоў - забеспячэнне прыросту эканомікі за кошт новых высокатэхналагічных і эфектыўных вытворчасцей. Аднак трэба прызнаць, што да гэтага часу не забяспечаны фарміраванне пятага і шостага тэхнаўкладаў. І гэтак далей прадаўжацца не можа. Мы робім стаўку на развіццё сектара малых інавацыйных прадпрыемстваў", - адзначыла Ірына Касцевіч.

Паводле яе слоў, ёсць даручэнне ўрада па стварэнні прававых умоў для аблягчэння доступу прыватнага бізнесу да створаных за бюджэтныя сродкі навукова-тэхнічных распрацовак. Яна расказала, што ў 1980-я гады ў ЗША было прынята рашэнне бязвыплатнай перадачы навукова-тэхнічнай прадукцыі ў прыватныя рукі пры ўмове яе камерцыялізацыі ўнутры краіны і недапушчэння перапродажу правоў на яе за мяжу.

Ірына Касцевіч таксама канстатавала неабходнасць глыбокай работы па ўсім сектары дзяржпрадпрыемстваў, пачынаючы ад строгіх бюджэтных абмежаванняў, падзелу функцый рэгулятара і ўласніка і заканчваючы пытаннямі кіравання бізнес-актывамі, адказнасцю прыняцця рашэнняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі