Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 сакавіка 2017, 18:18

МАРГ выступае за спрашчэнне вядзення бізнесу ў малых гарадах

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выступае за спрашчэнне вядзення бізнесу ў малых гарадах, заявіў сёння журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Уладзімір Калтовіч на палях XVIII Асамблеі дзелавых колаў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Калтовіч расказаў, што МАРГ падрыхтаваны праект указа, які датычыцца спрашчэння работы бізнесу ў малых гарадах у сферы гандлю, грамадскага харчавання і бытавых паслуг. "Там вылучаны пэўныя ўмовы, пры якіх ІП або юрыдычныя асобы трапляюць пад дзеянне ўказа. Мы абмеркавалі гэта з дзяржаўнымі органамі, не з усімі знайшлі разуменне. Прадаўжаем працэс абмеркавання", - адзначыў міністр.

На яго думку, развіваць канкурэнцыю шляхам спрашчэння вядзення бізнесу ў малых гарадах неабходна для таго, каб разняволіць ініцыятыву. "Ёсць прэцэдэнт - аграэкатурызм. За дзесяць гадоў з 30 аграэкасядзіб мы маем больш за 2 тыс. Гэта той індыкатар, які сведчыць, што ў грамадстве ёсць зацікаўленасць, магчымасць утвараць прадпрыемствы, працаваць, вырашаць пытанне самазанятасці", - рэзюмаваў Уладзімір Калтовіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі