Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 лістапада 2017, 18:44

Малы і сярэдні бізнес у Беларусі цяпер зможа атрымліваць фінансаванне праз "ААБ Лізінг"

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" і ТАА "ААБ Лізінг" падпісалі генеральнае пагадненне аб парадку ўзаемадзеяння для пашырэння доступу суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва да фінансавання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

У Банку развіцця нагадалі, што ў пачатку 2017 года для пашырэння кола патэнцыяльных удзельнікаў праграмы падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу пастановай Савета Міністраў нумар 91 быў уведзены дадатковы механізм аказання падтрымкі праз набыццё Банкам развіцця аблігацый лізінгавых кампаній з далейшым накіраваннем грашовых сродкаў ад размяшчэння аблігацый на фінансаванне мерапрыемстваў, якія прадугледжваюць набыццё маёмасці для яе перадачы ў фінансавую арэнду (лізінг) суб'ектам МСП.

"Такім чынам, малы бізнес цяпер мае магчымасць атрымаць фінансаванне не толькі непасрэдна ў банках, але і праз лізінгавыя арганізацыі Беларусі, у прыватнасці праз ТАА "ААБ Лізінг", - растлумачылі ў прэс-службе.

ТАА "ААБ Лізінг" - універсальная лізінгавая кампанія, якая прадастаўляе сваім кліентам паслугі фінансавага лізінгу, міжнароднага лізінгу і лізінгу для фізічных асоб.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі