Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лістапада 2017, 09:47

Малы і сярэдні бізнес у Беларусі мае значны патэнцыял для далейшага росту - Калінін

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Малы і сярэдні бізнес у Беларусі мае значны патэнцыял для далейшага росту, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін 17 лістапада на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння малы і сярэдні бізнес фарміруе чвэрць валавога ўнутранага прадукту. На яго долю прыпадае трэць занятых у эканоміцы і практычна чвэрць экспарту. Гэта, вядома, нямала, але лічу, што ёсць значны патэнцыял для росту. Малыя і сярэднія кампаніі ў выніку ўласцівай ім мабільнасці і гібкасці могуць палепшыць працэсы ў сферы занятасці насельніцтва, фарміраваць новыя пункты эканамічнага росту. Урад зацікаўлены ў далейшым развіцці гэтага сектара эканомікі і стварэнні спрыяльных умоў для фарміравання і функцыянавання прадпрымальніцкага асяроддзя", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Анатоль Калінін нагадаў, што ў краіне вядзецца актыўная работа ў частцы паэтапнага зніжэння адміністрацыйных бар'ераў, аблягчэння доступу да фінансавання, увядзення спецыяльных падатковых рэжымаў. "У гэтым годзе мы робім чарговы крок у бок максімальнай лібералізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці: спрашчаюцца адміністрацыйныя працэдуры, зніжаюцца выдаткі для адкрыцця бізнесу, скарачаюцца аб'ёмы абавязковых патрабаванняў, санітарных і экалагічных норм, тэхнічных стандартаў. Урад і ў далейшым будзе ўсямерна садзейнічаць развіццю прадпрымальніцтва, рэалізоўваць на практыцы новыя формы і механізмы ўзаемадзеяння дзяржавы і бізнесу, падтрымліваць новыя прапановы і ідэі", - запэўніў намеснік прэм'ер-міністра.

Нацыянальны конкурс "Прадпрымальнік года" ўпершыню быў аб'яўлены ў 2016 годзе. Фактычна размова ішла аб аднаўленні ў прынцыпова новым фармаце конкурсу "Лепшы прадпрымальнiк", які праводзіўся штогод з 1997 па 2013 год. Змяненні закранулі колькасць і назвы намінацый, парадак правядзення конкурсу, сістэму ацэнкі і стымулявання пераможцаў і былі прызначаны павысіць актуальнасць і папулярнасць гэтага мерапрыемства, зрабіць яго працэдуры адкрытымі і празрыстымі.

Конкурс "Прадпрымальнік года" ў 2017 годзе праводзіўся ў чатырох намінацыях: "Паспяховы старт", "Стабільны поспех", "Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці", "Эфектыўны бізнес у сферы паслуг".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі