Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 кастрычніка 2018, 14:28

Магчымыя інвестпраекты і прамкааперацыя абмеркаваны на беларуска-германскім форуме ў Люнене

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-германскі эканамічны форум прайшоў 1 кастрычніка ў горадзе Люнене. Мерапрыемства стала цэнтральнай падзеяй Дзён эканомікі Беларусі ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Германіі.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства эканомікі і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прадпрыемстваў і арганізацый жыллёва-камунальнай сферы, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, свабодных эканамічных зон "Брэст" і "Мінск". Яны расказалі аб умовах вядзення бізнесу ў Беларусі, новых магчымасцях для замежных інвестараў у розных галінах. Значная ўвага была ўдзелена прыкладам паспяхова рэалізаваных у краіне інвестыцыйных праектаў з удзелам германскага капіталу, патэнцыялу для двухбаковай прамысловай кааперацыі.

Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы аднаго з сусветных лідараў у сферы абыходжання з адходамі канцэрна "Рэмондзіс", беларуска-германскага няўрадавага савета дзелавога супрацоўніцтва, Усходняга камітэта - Усходнееўрапейскай асацыяцыі германскай эканомікі, Міністэрства эканомікі, інавацый, дыгіталізацыі і энергетыкі зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, Прамыслова-гандлёвай палаты Дортмунда, пасольства Беларусі ў Германіі.

Беларуская дэлегацыя таксама наведала некалькі спецыялізаваных прадпрыемстваў па ўтылізацыі і перапрацоўцы адходаў, правяла перагаворы з кампаніямі, зацікаўленымі ў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па стварэнні ў Беларусі дэпазітнай (закладной) сістэмы абарачэння аднаразовай спажывецкай упакоўкі.-0-

Фота пасольства Беларусі ў Германіі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі