Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 студзеня 2018, 16:06

Магазін беларускіх прадуктаў адкрыўся ў кітайскім Чунцыне

15 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Магазін беларускіх прадуктаў адкрыўся ў кітайскім горадзе Чунцын, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Пекіне.

Сярод прадстаўленай у магазіне "Валоша" беларускай прадукцыі, якая карыстаецца попытам у кітайскіх пакупнікоў, - малако, сыры, ялавічына, алей, мука, шакалад, алкаголь. Беларусь і Чунцын з 2011 года актывізуюць супрацоўніцтва - краіны злучыла чыгуначная лінія "Чунцын - Сіньцзян - Еўропа", прадастаіўшы новыя магчымасці для развіцця гандлёва-эканамічных сувязей. У 2016 годзе кіраўніцтва Мінскай вобласці і горада Чунцын падпісалі пагадненне аб пабрацімскіх адносінах паміж рэгіёнамі, уключаючы развіццё гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.

Заснавальнік брэнда "Валоша" - выпускніца МДЛУ і магістратуры філасофскага факультэта Пекінскага ўніверсітэта беларуска Вольга Зялкоўская, якая жыве ў Кітаі больш за сем гадоў. Плануецца далейшае развіццё сеткі гэтых магазінаў у краіне. Так, адкрыццё другога запланавана ў адміністрацыйным цэнтры правінцыі Сычуань - горадзе Чэнду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі