Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 студзеня 2018, 11:13

Ліміт дырэктыўнага крэдытавання дзяржпраграм і мерапрыемстваў у 2018 годзе складзе Br1,24 млрд

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 29 снежня 2017 года нумар 1046 зацверджаны агульныя напрамкі і ліміты дырэктыўнага крэдытавання дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў у 2018 годзе, а таксама напрамкі і ліміты дырэктыўнага крэдытавання дзяржпраграм і мерапрыемстваў банкамі і ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

У адпаведнасці з пастановай ліміт дырэктыўнага крэдытавання дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў у 2018 годзе складзе Br1,24 млрд.

ААТ "Белаграпрамбанк", "Парытэтбанк" і "Ашчадны банк "Беларусбанк" прапанавана ажыццяўляць дырэктыўнае крэдытаванне, у тым ліку крэдытаванне жыллёвага будаўніцтва згодна з заканадаўствам, а таксама крэдытаванне арганізацый, якія завяршаюць будаўніцтва (уключаючы рэканструкцыю) аб'ектаў у рамках дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў, пры наяўнасці рэсурсаў у адпаведнасці з напрамкамі і лімітамі дырэктыўнага крэдытавання дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў банкамі і ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" у 2018 годзе, зацверджанымі гэтай пастановай.

Згодна з дакументам, крэдытаванне ў аб'ёмах, якія перавышаюць ліміты дырэктыўнага крэдытавання, і па напрамках дырэктыўнага крэдытавання, не прадугледжаных гэтай пастановай, ажыццяўляецца без аказання дзяржаўнай падтрымкі, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.

Гэта пастанова ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі