Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 кастрычніка 2016, 17:30

Кабякоў пацвярджае пазіцыю Беларусі па выбудоўванні ў ЕАЭС адносін без выключэнняў і абмежаванняў

20 кастрычніка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. У Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) неабходна выбудоўваць адносіны без выключэнняў і абмежаванняў, якія перашкаджаюць узаемнаму гандлю паміж краінамі. Прыхільнасць Беларусі да гэтай пазіцыі агучыў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы са старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыгранам Саркісянам, якая адбылася сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бягучым годзе Еўразійская эканамічная камісія даволі сур'ёзна займаецца пытаннямі па заключэнні пагадненняў аб зоне свабоднага гандлю з трэцімі краінамі. Мы падтрымліваем. Гэта з'яўляецца прыярытэтам для старшынствуючага ў ЕАЭС Казахстана. Тым не менш мы хочам яшчэ раз звярнуць увагу, што добрыя і вывераныя адносіны з трэцімі краінамі будуць сапраўды такімі, калі мы ўнутры саюза выбудуем адносіны без нейкіх выключэнняў, якія перашкаджаюць узаемнаму гандлю паміж краінамі - удзельніцамі саюза, - адзначыў Андрэй Кабякоў. - Тыя прыярытэты, якія былі ў час старшынства Беларусі ў 2015 годзе, у першы год функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза, для нас застаюцца ранейшымі, і ў гэтым напрамку мы павінны істотным чынам рухацца наперад".

Андрэй Кабякоў канстатаваў актыўнае ўзаемадзеянне Беларусі і Еўразійскай эканамічнай камісіі. "Гэта не першы ваш візіт у Мінск, мы лічым, што чым часцей сустракаемся, тым лепш. Мы ўзялі нядрэнны старт па сустрэчах кіраўнікоў урадаў, у Мінску пройдзе чацвёртае пасяджэнне. Колькасць пытанняў, што нам пастаянна даводзіцца разглядаць, не змяншаецца. Гэта сведчыць аб тым, што такі фармат запатрабаваны, што ёсць шмат пытанняў, якія выносяцца на ўзровень кіраўнікоў урадаў і, на жаль, на экспертным узроўні пакуль не знаходзяць вырашэння. Мы лічым, што іх трэба аператыўна вырашаць", - лічыць Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, у парадку дня пасяджэння міжурадавага савета будуць сур'ёзныя пытанні, у тым ліку па рабоце над Мытным кодэксам ЕАЭС, укараненні механізма прасочвальнасці тавараў.

У сваю чаргу Тыгран Саркісян падзякаваў Андрэю Кабякову за аператыўнасць, з якой Беларусь працуе з ЕЭК. "Просьба аб сустрэчы абумоўлена актуальнымі пытаннямі, якія, на наш погляд, могуць стымуляваць інтэграцыю, дапамагчы нацыянальным урадам у стымуляванні эканамічнага росту, што сёння з'яўляецца прыярытэтнай задачай", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі