Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 мая 2017, 16:27

Іванаўская вобласць разлічвае на садзейнічанне Беларусі ў абнаўленні грамадскага транспарту і парку трактароў

22 мая, Іванава /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Іванаўская вобласць разлічвае на садзейнічанне Беларусі ў абнаўленні грамадскага транспарту і парку трактароў. Аб гэтым заявіў сёння расійскім і беларускім журналістам губернатар рэгіёна Павел Канькоў пасля сустрэчы з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў губернатара, значная частка парку аўтобусаў і тралейбусаў у вобласці патрабуе замены, а беларускі бок прапануе гэту тэхніку па прымальнай цане. Што ж датычыцца сельскагаспадарчых машын, то традыцыйна аграрыі выкарыстоўваюць трактары маркі "Беларус" і не збіраюцца ад іх адмаўляцца і ў далейшым.

Павел Канькоў нагадаў, што ў мінулым годзе адбыўся яго візіт у Мінск, у час якога былі дасягнуты дамоўленасці па далейшым развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. "Гэта пагадненне я без увагі не пакіну, і мы будзем яго выконваць", - запэўніў губернатар.

Паводле яго слоў, у бакоў ёсць узаемны інтарэс у шэрагу галін, у тым ліку ў тэкстыльнай сферы. Ён адзначыў таксама, што ў Іванаўскай вобласці шырока прадстаўлены беларускія прадукты харчавання і прадукцыя лёгкай прамысловасці, якія карыстаюцца папулярнасцю ў жыхароў рэгіёна.

Гаворачы аб дынаміцы двухбаковага гандлю, губернатар адзначыў, што цяпер намецілася тэндэнцыя да павелічэння яе аб'емаў. Па выніках мінулага года тавараабарот Беларусі і Іванаўскай вобласці склаў $85 млн, пры гэтым беларускі экспарт - $66 млн, імпарт - $19 млн.

"З Беларуссю ў Іванаўскай вобласці вострых пытанняў няма", - рэзюмаваў Павел Канькоў.

Сустрэча Рыгора Рапоты і Паўла Канькова з беларускімі і расійскімі журналістамі адбылася ў час прэс-туру ў Іванаўскую вобласць, арганізаванага Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы і міжнародным інфармацыйным агенцтвам "Расія сёння".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі