Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 чэрвеня 2017, 11:48

Інвестфонды могуць пачаць працаваць у Беларусі ўжо ў сярэдзіне 2018 года

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інвестыцыйныя фонды могуць пачаць працаваць у Беларусі ўжо ў сярэдзіне 2018 года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Валерый Барадзеня.

Дэпутат растлумачыў, што, пасля таго як за прыняцце законапраекта прагаласуюць дэпутаты і сенатары, дакумент будзе прадстаўлены кіраўніку дзяржавы. "Закон уступае ў сілу праз год пасля афіцыйнага апублікавання. Калі Прэзідэнт падпіша дакумент, яго адразу апублікуюць на Нацыянальным прававым партале. Думаю, у ліпені-жніўні 2018 года ён ужо ўступіць у сілу", - адзначыў Валерый Барадзеня. Пасля афіцыйнага апублікавання Мінфін пачне распрацоўку нарматыўнай дакументацыі.

Сёння дэпутаты разглядаюць закон "Аб інвестыцыйных фондах" у другім чытанні. "Пасля прыняцця дакумента на фінансавым рынку Беларусі з'явіцца новы від каштоўных папер, новы інструмент, што дасць магчымасць чалавеку, які не мае вялікага жадання разбірацца ў тонкасцях работы фондавага рынку, станавіцца інвестарам, уступаючы ў інвестфонды. А ўжо іх работу будуць весці людзі са спецыяльнай падрыхтоўкай. Гэта мінімізуе рызыкі невялікіх укладчыкаў", - растлумачыў дэпутат.

Таксама Беларусь укараняе на нацыянальным фінансавым рынку інвестыцыйныя фонды, каб гарманізаваць яго з фінрынкамі астатніх краін ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі