Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 кастрычніка 2016, 18:24

Інфляцыя ў Беларусі ў верасні склала 0,7 працэнта

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў верасні 2016 года ў параўнанні са жніўнем склаў 100,7 працэнта, са снежнем 2015 года - 108,3 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, што выключае змяненні цэн на асобныя тавары і паслгі, якія рэгулююцца дзяржавай, а таксама на тавары сезоннага характару, у верасні ў параўнанні са жніўнем 2016-га склаў 100,9 працэнта, са снежнем 2015 года - 108,1 працэнта.

Харчовыя тавары ў верасні падаражэлі на 0,7 працэнта ў параўнанні са жніўнем бягучага года і на 10 працэнтаў у параўнанні з вераснем 2015-га. Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,5 працэнта і 8,4 працэнта адпаведна.

Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў ліпені склаў 100,9 працэнта да жніўня і 118,6 працэнта - да верасня 2015 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі