Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 ліпеня 2017, 09:00

Энергетыка і рознічны гандаль - фінскі міністр назваў перспектыўныя сферы для інвестыцый у Беларусі

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Энергетыка і рознічны гандаль з'яўляюцца аднымі з перспектыўных сфер для інвесціравання ў Беларусі. Аб гэтым міністр знешняга гандлю і развіцця Фінляндыі Кай Мюкянен заявіў у эфіры праграмы "Актуальнае інтэрв'ю" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Напрыклад, энергетыка. Гэта такая сфера, дзе, сапраўды, ёсць магчымасці для інвесціравання. Вялікі патэнцыял ёсць і ў рознічным гандлі. Шмат фінскіх тавараў купляюць у Санкт-Пецярбургу. У Мінску трэба рабіць больш, каб пра іх ведалі", - сказаў Кай Мюкянен.

У час інтэрв'ю адзначалася, што Фінляндыя чакае прапаноў па пастаўцы беларускай сыравіны і прадуктаў харчавання. "Мне такія прапановы не прыйшлі, але, думаю, што паміж адміністрацыямі іншых узроўняў гэта работа вядзецца, - адзначыў міністр. - Ведаю, што ў Беларусі ёсць шмат рэсурсаў у гэтых сферах".

Акрамя таго, паводле яго слоў, фінскі бок можа зацікавіць беларускія машынабудаванне, IT-паслугі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі