Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 лістапада 2019, 14:47

Экспарт "БЕЛДЖЫ" за дзевяць месяцаў перасягнуў $100 млн

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускага вытворцы легкавых аўтамабіляў СЗАТ "БЕЛДЖЫ" за студзень - верасень 2019 года перасягнуў $100 млн. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў першы намеснік міністра прамысловасці, выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара "БЕЛДЖЫ" Генадзь Свідзерскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Генадзь Свідзерскі праінфармаваў, што па выніках дзевяці месяцаў аб'ём экспарту ў Расію склаў больш як $100 млн. Перад заводам стаіць задача пашырыць геаграфію паставак. "Мы правялі перагаворы з Казахстанам, Арменіяй, Таджыкістанам, Літвой, Польшчай, Украінай", - адзначыў ён.

"Зроблены некаторыя перадпаставачныя крокі: па арганізацыі сэрвіснай сеткі, выбары дылераў, будаўніцтве шоу-румаў. Фактычна мы завяршаем гэтыя работы. Перакананы, што ў наступным годзе будзе пашырана геаграфія паставак", - падкрэсліў першы намеснік міністра.

Закранаючы фінансава-эканамічныя паказчыкі, Генадзь Свідзерскі праінфармаваў, што за дзевяць месяцаў прадпрыемства спрацавала прыбыткова. "Ёсць чысты прыбытак, прыбытак ад рэалізацыі. Сярэдняя зарплата на заводзе большая за Br1100", - сказаў ён.

У бягучым годзе заводам выраблена больш за 22 тыс. машын. Аб'ём выпуску ў змену дасягнуў 100 аўтамабіляў. "Пры адназменным рэжыме работы фактычна мы выйшлі на праектную магутнасць", - звярнуў увагу Генадзь Свідзерскі.

Урачыстае адкрыццё завода "БелДжы" адбылося 17 лістапада 2017 года. Новае прадпрыемства размясцілася паміж Барысавам і Жодзінам, займае плошчу 118 га. Аўтамабілі беларускай зборкі маркі Geely сертыфікаваны згодна з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза, выпрабаваны па методыцы EuroNCAP (тэсты прадугледжваюць такія выпрабаванні, як франтальны, бакавы ўдар і інш.).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі