Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

ЕЭК выпусціла мультфільм на беларускай мове аб новаўвядзеннях Мытнага кодэкса ЕАЭС

Эканоміка 19.01.2018 | 11:48

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) выпусціла мультфільм на беларускай мове аб новаўвядзеннях Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў ЕЭК.

Мытны кодэкс ЕАЭС уступіў у сілу 1 студзеня 2018 года. Ён прыйшоў на змену Мытнаму кодэксу Мытнага саюза, які дзейнічаў з 2010 года.

Ва ўмовах лічбавай эканомікі адным з ключавых элементаў Мытнага кодэкса ЕАЭС стаў канчатковы пераход да электроннага дэкларавання без неабходнасці прадастаўлення дадатковых дакументаў на папяровых носьбітах.

Значна скарочаны тэрміны выпуску тавараў. Калі дзеючым кодэксам прадугледжаны максімум 1 рабочы дзень, то ў новым кодэксе тэрмін выпуску скарочаны да 4 гадзін, што пасадзейнічае больш хуткаму перамяшчэнню таварных патокаў.

Скарочана колькасць форм мытнага кантролю - з 12 да 7.

Істотна перапрацаваны палажэнні аб працэдуры свабоднай мытнай зоны. Прадугледжана магчымасць вывазу рэзідэнтамі СЭЗ тавараў, знаходзімых пад працэдурай СМЗ, без яе завяршэння ў мэтах стварэння так званых тэхналагічных ланцужкоў.

Прынцыпова новае развіццё атрымаў інстытут упаўнаважанага эканамічнага аператара. Калі Мытны кодэкс Мытнага саюза прадугледжвае 4 спрашчэнні, то МК ЕАЭС - 17. Якімі з іх зможа скарыстацца ўпаўнаважаны эканамічны аператар, будзе залежаць ад віду УЭА, які выбера суб'ект.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рукзак школьніка Вучнёўскія партфелі вырабляюцца з матэрыялаў кантрасных колераў. На пярэдніх, бакавых паверхнях і верхнім клапане павінны быць размешчаны святловяртальныя элементы.