Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 лістапада 2017, 10:51

ЕБРР палепшыў прагноз росту ВУП Беларусі на 2017 год

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) палепшыў прагноз росту ВУП Беларусі на 2017 год да 1,5 працэнта. Аб гэтым гаворыцца ў дакладзе банка, размешчаным на яго сайце, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з прагнозам банка, у 2018 годзе беларуская эканоміка вырасце на 2 працэнты.

ЕБРР таксама палепшыў прагноз па росце ВУП Расіі на 2017 год да 1,8 працэнта. Акрамя таго, банк перагледзеў прагноз па росце ВУП Расіі на наступны год, палепшыўшы яго да 1,7 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі