Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 кастрычніка 2019, 14:02

Дэпутаты ратыфікавалі беларуска-расійскі пратакол у сферы нафты і нафтапрадуктаў

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў сёння на пасяджэнні ратыфікавала пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадамі Беларусі і РФ аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў ад 12 студзеня 2007 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пратакол прадугледжвае дакладны рэгламент экспарту нафты і нафтапрадуктаў, расказаў журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Аляксей Сокал.

Яшчэ адным важным момантам ён назваў абарону ўнутранага рынку і айчынных прадпрыемстваў. Так, згодна з дакументам, бакі ўзгадняюць да 1 кастрычніка кожнага года балансы на наступны каляндарны год з пазначэннем віду і колькасці тавараў, прызначаных для паставак з Расіі ў Беларусь для задавальнення яе ўнутраных патрэб. "Гэта дае пэўную стабільнасць і самае галоўнае - загрузку нашых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў", - падкрэсліў парламентарый.

Рэалізацыя пратакола стане дадатковым крокам па ўрэгуляванні двухбаковых адносін у галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў, паглыблення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы, дадаў дэпутат.

Як паведамлялася, пратакол быў падпісаны ў Маскве 10 кастрычніка 2018 года. Ім удакладняецца працэдура ўзгаднення індыкатыўных балансаў па нафце і нафтапрадуктах, працэдура змянення балансаў, а таксама іншыя пытанні супрацоўніцтва ў галіне нафты і нафтапрадуктаў. Акрамя таго, дакументам вызначаны пералік тавараў, па якіх складаюцца індыкатыўныя балансы: да іх адносяцца бензіны, дызельнае паліва, мазут топачны, а таксама прадукцыя нафтахіміі.

Для тавараў, якія ў пераліку не пазначаны, прадугледжваецца, што працэдура іх вывазу ажыццяўляецца без складання індыкатыўных балансаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі