Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 жніўня 2016, 16:23

Давер да банкаўскай сістэмы Беларусі захоўваецца як унутры краіны, так і за мяжой - Калаур

23 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Давер да банкаўскай сістэмы Беларусі захоўваецца як унутры краіны, так і за мяжой. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаур, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нягледзячы на тое, што мы сутыкнуліся ў гэтым годзе з новымі выклікамі - гэта зніжэнне экспарту ў цэнавым выражэнні, у першую чаргу па такіх групах, як нафтапрадукты і калій - урад і Нацбанк разам з банкаўскай сістэмай прынялі адпаведныя меры, якія далі магчымасць сітуацыю на валютным рынку істотна стабілізаваць. Гэты стабільны стан прагназуецца і да канца года", - заявіў старшыня праўлення Нацбанка.

Паводле яго слоў, у час даклада кіраўніку дзяржавы Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз звярнуў увагу ўрада і Нацбанка, а таксама іншых банкаў на неабходнасць прыкласці адпаведныя намаганні для захавання належнай рэсурснай падтрымкі непасрэдна для крэдытавання рэальнага сектара эканомікі.

"Давер да банкаў захоўваецца з боку партнёраў за межамі краіны. Банкі не зніжаюць, а павялічваюць рэсурсную базу за кошт сродкаў нерэзідэнтаў. Захоўваецца давер да банкаўскай сістэмы і ўнутры нашай краіны, што выяўляецца ў пэўнай дынаміцы ўкладаў насельніцтва", - канстатаваў Павел Калаур.

Разам з тым ёсць і некаторыя праблемныя пытанні. Так, макраэканамічныя карэкціроўкі мінулага і бягучага гадоў у пэўнай ступені паўплывалі на фінансавы стан прадпрыемстваў і, адпаведна, банкаўскага сектара. "Мы назіраем пэўную дынаміку па павелічэнні праблемных актываў у банкаўскай сістэме. Цяпер гэта лічба складае 14,3 працэнта. Але тыя меры, якія прыняты ўрадам і Нацыянальным банкам і будуць прымацца да канца года, даюць магчымасць адназначна сцвярджаць, што сітуацыя застаецца кіруемай. Паказчык праблемных актываў не выйдзе за нейкія межы, якія выклікалі б нашу асаблівую заклапочанасць", - запэўніў старшыня праўлення Нацбанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі