Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 ліпеня 2016, 11:25

Бюджэт пражытачнага мінімуму з 1 ліпеня складае з улікам дэнамінацыі Br169,94

1 ліпеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) з 1 па 31 ліпеня бягучага года ў разліку на месяц складае з улікам дэнамінацыі Br169,94. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Паводле слоў спецыялістаў, БПМ працаздольнага насельніцтва з 1 па 31 ліпеня складае Br187,10; пенсіянераў - Br130,40; студэнтаў - Br165,40; дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br109,22; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br151,50; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br186,32.

У Мінпрацы і сацабароны растлумачылі, што БПМ прымяняецца пры вызначэнні памераў мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій; надбавак, павышэнняў да пенсій і даплат людзям старэйшых узростаў; некаторых відаў дапамог і інш. Ён служыць нарматывам індэксацыі даходаў насельніцтва, выступае ў якасці крытэрыю наяўнасці патрэбы пры вызначэнні права грамадзян на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (ДАСП) у выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі і забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. Акрамя таго, бюджэт пражытачнага мінімуму прымяняецца для вылічэння іншых выплат і служыць крытэрыем ацэнкі пры вызначэнні права грамадзян на некаторыя віды сацыяльнай падтрымкі.

У прыватнасці, памер дадатковай мэтавай даплаты да пенсій непрацуючых пажылых грамадзян у ліпені складзе для людзей ва ўзросце 80 гадоў і старэйшых Br42,49 (100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце, гэты нарматыў складае 25 працэнтаў БПМ), для людзей ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў - Br31,86 (75 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце).

Як раней паведамлялася, бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах насельніцтва ў цэнах сакавіка бягучага года ў разліку на месяц быў устаноўлены пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны нумар 18 ад 21 красавіка 2016 года.

Нацыянальным заканадаўствам вызначана прававая аснова вызначэння пражытачнага мінімуму і яго выкарыстання. Так, бюджэт пражытачнага мінімуму ўяўляе сабой вартасную велічыню неабходных для захавання здароўя чалавека, забеспячэння яго жыццядзейнасці мінімальнага набору прадуктаў харчавання і нехарчовых тавараў і паслуг, вартасць якіх вызначаецца як фіксаваная доля ад кошту мінімальнага набору прадуктаў харчавання, а таксама абавязковыя плацяжы і ўзносы. Пражытачны мінімум для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва склалаецца з мінімальных набораў прадуктаў харчавання, нехарчовых тавараў і паслуг (іх кошт вызначаны ў памеры 77 працэнтаў ад кошту мінімальнага набору прадуктаў харчавання).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі