Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 кастрычніка 2018, 18:30

Белстат аб выніках другой ацэнкі ВУП: рост у I паўгоддзі склаў 4,6 працэнта

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Згодна з другой ацэнкай, аб'ём ВУП Беларусі ў I паўгоддзі 2018 года ў бягучых цэнах склаўся ў суме Br55,9 млрд, або ў супастаўных цэнах 104,6 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2017 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-чэрвені адносна аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 112,2 працэнта.

У Белстаце ўдакладнілі, што другая ацэнка ВУП выконвалася трыма метадамі (вытворчым, метадам выкарыстання даходаў і метадам фарміравання ВУП па крыніцах даходаў). Абноўленыя даныя заснаваны на афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, адміністрацыйных даных Міністэрства фінансаў аб выкананні бюджэту Беларусі, актуалізаваных даных плацежнага балансу Нацыянальнага банка і інш.

"Ранейшая ацэнка ВУП вытворчым метадам з'яўлялася папярэдняй, паколькі засноўвалася на аператыўнай інфармацыі статыстычных абследаванняў, экспертных ацэнках і ўскосных разліках", - растлумачылі спецыялісты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі