Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 снежня 2017, 16:58

Беларускія прадпрыемствы АПК зрабілі сур'ёзны задзел для паспяховага развіцця ў 2018 годзе - Заяц

21 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Беларускімі прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу зроблены сур'ёзны задзел для паспяховага развіцця ў 2018 годзе. Такое меркаванне сёння, выступаючы перад працоўным калектывам ААТ "Гомельхлебпрам", выказаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У бягучым годзе прадпрыемствы сферы АПК захавалі дадатную дынаміку развіцця. Так, за 11 месяцаў тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ва ўсіх катэгорыях склаў 104,1 працэнта, сельгаспрадпрыемстваў - 105,3 працэнта. Забяспечаны сыравінай айчынныя перапрацоўчыя прадпрыемствы, унутраны харчовы рынак - прадукцыяй высокай якасці, лішкі прадукцыі адпраўлены на экспарт. Па выніках работы за 10 месяцаў 2017 года валютная выручка склала больш за $4 млрд 63 млн, што на $618 млн больш, чым за аналагічны мінулагодні перыяд. "Зроблены добры задзел для таго, каб паспяхова развіваць эканоміку прадпрыемстваў АПК у 2018 годзе, ставіць амбіцыйныя задачы для ўсіх галін сельскай гаспадаркі", - падкрэсліў міністр.

Адной з галоўных задач на 2018 год Леанід Заяц назваў павелічэнне аб'ёмаў продажаў да $5,3 млрд. Забяспечыць прырост можна за кошт павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі, зніжэння яе сабекошту і павышэння спажывецкіх якасцей, лічыць міністр.

Леанід Заяц таксама адказаў на пытанні супрацоўнікаў ААТ "Гомельхлебпрам". У прыватнасці, прадстаўнікі працоўнага калектыву задавалі пытанні аб замацавальнасці маладых спецыялістаў, навуковых распрацоўках беларускіх вучоных для сельскай гаспадаркі, была закранута тэма экалогіі.

Сустрэчы працоўных калектываў з прадстаўнікамі органаў улады з'яўляюцца эфектыўным звяном зваротнай сувязі з людзьмі, у час якіх тлумачацца правы і абавязкі грамадзян, палітыка дзяржавы, рашэнні мясцовых улад, адбываецца абмен меркаваннямі. Не застаюцца без увагі праблемы горада, працоўнага калектыву, а ўсе прапановы і заўвагі, якія паступілі, бяруцца на кантроль для прыняцця па іх канкрэтных мер.-0-

Фота Сяргея Халадзіліна

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі