Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 чэрвеня 2017, 15:35

Беларускія ІП могуць атрымаць права налічваць ПДВ па даце адгрузкі тавараў

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі індывідуальныя прадпрымальнікі могуць атрымаць права налічваць ПДВ па даце адгрузкі тавараў, паведаміла сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА намеснік начальніка аддзела ўскоснага падаткаабкладання галоўнага ўпраўлення метадалогіі падаткаабкладання арганізацый Міністэрства па падатках і зборах Святлана Яськова.

"МПЗ прапрацоўвае пытанне прадастаўлення права індывідуальным прадпрымальнікам вызначаць факт рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў па даце адгрузкі, без прывязкі да паступлення аплаты", - адзначыла яна.

Таксама ў мэтах удасканалення работы АІС "Улік рахункаў-фактур" будзе ўкаранёны механізм аўтаматычнага прастаўлення даты надыходу права на вылічэнне з улікам перыяду падпісання электроннага рахунку-фактуры (ЭРФ).

Паводле слоў спецыяліста, у 2018 годзе будзе захаваны агульны тэрмін выстаўлення (накіравання) ЭРФ - 10-е чысло. Гэта дасць магчымасць атрымальнікам ЭРФ ажыццяўляць зверку, апрацоўку, падпісанне ўваходзячых ЭРФ і фарміраванне падатковай дэкларацыі (разліку) па ПДВ.

"У той жа час тэрміны выстаўлення ЭРФ, што накіроўваюцца плацельшчыкам на партал, з 2018 года будуць прадоўжаны да 20-га чысла. Гэта датычыцца экспартна-імпартных аперацый, рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) фізічным асобам, рэалізацыі тавараў па "разліковай" стаўцы ПДВ, рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў на тэрыторыі Беларусі замежнымі арганізацыямі, якія не знаходзяцца на ўліку ў падатковых органах рэспублікі", - праінфармавала Святлана Яськова.

Прамысловая эксплуатацыя праграмна-тэхнічнага комплексу АІС "Улік рахункаў-фактур" пачата з 1 ліпеня 2016 года. Паводле даных на 1 красавіка 2017 года, у Беларусі знаходзіцца на ўліку 86 882 плацельшчыкі ПДВ, з іх 66 845 - арганізацыі, 20 037 - індывідуальныя прадпрымальнікі. Практычна ўсе плацельшчыкі ПДВ зарэгістраваліся на Партале электронных рахункаў-фактур. На 20 чэрвеня бягучага года ў сістэме зарэгістравана 136 868 карыстальнікаў (у асобных плацельшчыкаў можа быць некалькі карыстальнікаў), якімі пададзена 105 млн 350 тыс. электронных рахункаў-фактур.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі