Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь зацікаўлена ў стварэнні з Турцыяй сумесных зборачных вытворчасцей

Эканоміка 14.02.2018 | 16:44

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў стварэнні з Турцыяй сумесных зборачных вытворчасцей, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы ў пашыраным складзе з прэм'ер-міністрам Турцыі Біналі Йылдырымам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы зацікаўлены ў стварэнні зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі ў Турцыі і сумесным прасоўванні прадукцыі на рынкі краін рэгіёна. Два буйныя прамысловыя прадпрыемствы - "Гомсельмаш" і "Амкадор" - ужо вядуць работу з партнёрамі па стварэнні ў Турцыі зборачных вытворчасцей сельскагаспадарчых камбайнаў, а таксама будаўнічай, камунальнай і іншай спецыяльнай тэхнікі", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Цяпер беларускі бок шукае ў Турцыі стратэгічнага партнёра для стварэння вытворчасці трактароў пад маркай BELARUS.

Акрамя таго, ёсць перспектывы для стварэння ў Беларусі сумесных вытворчасцей аўтакампанентаў, мэблі, бытавой тэхнікі, адзення і тэкстылю, будаўнічых матэрыялаў, сельскагаспадарчай прадукцыі.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, Беларусь можа стаць для Турцыі плацдармам для выхаду на рынак краін Еўразійскага эканамічнага саюза, для гэтага ёсць неабходная лагістычная і прамысловая інфраструктура, кваліфікаваныя спецыялісты.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Стратэгія развіцця прадпрымальніцтва да 2030 года Савет Міністраў зацвердзіў Стратэгію развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (МСП) "Беларусь - краіна паспяховага прадпрымальніцтва" на перыяд да 2030 года.