Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь прэзентавала патэнцыял "Вялікага каменя" ў Сінгапуры

Эканоміка 13.11.2017 | 17:08
Васіль Мацюшэўскі ў час мерапрыемства
Васіль Мацюшэўскі ў час мерапрыемства

13 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь прэзентавала ў Сінгапуры патэнцыял Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі ў Кітаі.

Мерапрыемства адбылося на інвестыцыйным форуме Belarus Calling Asia, прысвечаным супрацоўніцтву краін Азіяцкага рэгіёна з Беларуссю ў фінансава-інвестыцыйнай сферы. У час мерапрыемства асноўная ўвага была ўдзелена прэзентацыі інвестыцыйнага клімату Беларусі. Гэтай тэме было прысвечана і выступленне першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Васіля Мацюшэўскага. Акрамя таго, выступілі кіраўнікі Міністэрства гандлю і прамысловасці, Міністэрства нацыянальнага развіцця Сінгапура.

На палях форуму падпісаны пагадненні ў гандлёва-інвестыцыйнай сферы паміж беларускімі і азіяцкімі партнёрамі, у тым ліку на прысваенне Беларусі суверэннага рэйтынгу па кітайскай нацыянальнай шкале для размяшчэння каштоўных папер на фінансавым рынку Кітая ў юанях, па ўваходжанні новага рэзідэнта ў індустрыяльны парк "Вялікі камень", па развіцці кітайскай кампаніяй у Беларусі праекта "Каршэрынг - машыны для агульнага карыстання", на пастаўку вялікіх партый малочных прадуктаў і мяса птушкі ў Кітай, а таксама натуральнага каўчуку для вытворчасці шын з Сінгапура ў Беларусь.

Форум быў арганізаваны пасольствам Беларусі ў КНР пры садзейнічанні Банка развіцця Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, прадстаўніцтва ААТ "Белшына" ў Сінгапуры, беларускага пасольства ў Інданезіі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вядучыя азіяцкія гандлёвыя і інвестыцыйныя кампаніі, фінансавыя інстытуты, якія ўстанавілі прамыя кантакты з беларускімі калегамі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Трэць жылля ў Беларусі будуецца для маючых патрэбу У студзені-кастрычніку 2017 года пабудавана 34,8 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 3 050,6 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.