Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 жніўня 2017, 17:21

Беларусь можа завяршыць 2017 год з інфляцыяй не большай за 7 працэнтаў - Кабякоў

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа завяршыць 2017 год з інфляцыяй не большай за 7 працэнтаў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас устойлівая тэндэнцыя на зніжэнне інфляцыі. Мы, праўда, крыху ўступаем Расійскай Федэрацыі па тэмпах інфляцыі за сем месяцаў, але ў нас яна лепшая, чым у Казахстане, Украіне. У нас ёсць перспектывы таго, што да снежня інфляцыя можа не перавысіць 7 працэнтаў", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Як вынік, можа знізіцца працэнтная стаўка па крэдытах, заўважыў прэм'ер-міністр. "За ліпень па новавыдаваемых крэдытах без усялякіх ільгот працэнтныя стаўкі склалі для суб'ектаў гаспадарання 13,2 працэнта. Каб зразумець, наколькі істотны рух адбыўся для рэальнага сектара, скажу, што ў снежні 2016 года гэта было 20,6 працэнта, - звярнуў увагу кіраўнік урада. - Ужо нават стаўка 13 працэнтаў сама па сабе для суб'ектаў гаспадарання немаленькая. Вядома, ніхто не прапануе забягаць наперад і неяк адміністрацыйна спрабаваць яе змяншаць, але калі не будзе нейкіх незвычайных знешніх уздзеянняў, то ёсць перспектыва, што працэнтная стаўка па крэдытах будзе рухацца ў бок змяншэння і далей".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі