Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 жніўня 2016, 09:01

Банк развіцця павялічыць аб'ём фінансавання будаўніцтва МКАД-2

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця Беларусі павялічыць аб'ём фінансавання будаўніцтва МКАД-2, адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Саўміна нумар 668 ад 23 жніўня 2016 года, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з пастановай, аб'ём фінансавання, што выдзяляецца Банкам развіцця Мінтрансу, у студзені-верасні 2016 года вырасце з Br51,83 млн да Br162,58 млн, у студзені-снежні - з Br69,1 млн да Br194,1 млн.

Пры гэтым агульны аб'ём фінансавання дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў у 2016 годзе не павялічыцца: на аналагічныя сумы будзе зменшана фінансаванне арганізацый, што ўваходзяць у склад ДВА "Белэнерга" і ДВА "Белпалівагаз".

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Беларусі ад 9 жніўня 2016 года нумар 134рп "Аб фінансаванні будаўніцтва другой кальцавой аўтамабільнай дарогі вакол г. Мінска ў 2016 годзе" і для аптымізацыі крэдытавання дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў Банкам развіцця Беларусі.

Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Будаўніцтва МКАД-2 плануецца завяршыць да 1 студзеня 2017 года. Яна будуецца з выкарыстаннем цэментабетоннага пакрыцця. Сродкі для рэалізацыі праекта прадугледжаны Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай, удзел у фінансаванні прымае Банк развіцця.

Рашэнне аб узвядзенні другой МКАД было прынята яшчэ ў 2010 годзе, але актыўную работу па яе будаўніцтве пачалі ў 2014 годзе. Мэта праекта - разгрузіць сталіцу ад транзітнага патоку аўтамабіляў, палепшыць экалагічную сітуацыю ў горадзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі