Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 студзеня 2018, 19:18

Аб'ём прамвытворчасці ў Беларусі вырас у 2017 годзе на 6,1 працэнта

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі ў 2017 годзе склаў у бягучых цэнах Br93 млрд, або ў супастаўных цэнах 106,1 працэнта да ўзроўню 2016 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Тэмп росту аб'ёму прамысловай вытворчасці ў горназдабыўной прамысловасці склаў 103,6 працэнта, у апрацоўчай прамысловасці - 107 працэнтаў, у забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам - 102,7 працэнта і водазабеспячэнні; зборы, апрацоўцы і ліквідацыі адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў - 100,1 працэнта.

Індэкс прамысловай вытворчасці за снежань 2017 года да снежня 2016 года склаў 103,9 працэнта, за снежань 2017 года да лістапада 2017 года - 101,2 працэнта.

У 12 з 13 галін апрацоўчай прамысловасці аб'ём прамысловай вытворчасці за 2017 год перасягнуў узровень 2016 года. Найбольшы прырост назіраўся ў вытворчасці машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі (на 26,5 працэнта), вытворчасці вырабаў з дрэва і паперы; паліграфічнай дзейнасці і тыражаванні запісаных носьбітаў інфармацыі (на 14,4 працэнта), асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў (на 10,1 працэнта), хімічных прадуктаў (на 9,8 працэнта), вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры (на 6,7 працэнта), электраабсталявання і вытворчасці гумавых і пластмасавых вырабаў, іншых неметалічных мінеральных прадуктаў (на 5,5 працэнта па кожным з відаў эканамічнай дзейнасці).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі