Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 мая 2018, 11:14

Уручэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў 2018 годзе адменена

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шведская акадэмія заявіла, што не будзе ўручаць Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 2018 годзе, паведамляе ТАСС.

У апублікаванай заяве Шведскай акадэміі адзначаецца, што ў наступным годзе будуць уручаны дзве ўзнагароды - за 2018 і 2019 гады.

Такое рашэнне было прынята на фоне таго, што колькасць членаў Шведскай акадэміі стала меншай і "ва ўсім свеце аслабеў давер" да яе.

За апошні месяц сем літаратараў падалі заяву аб выхадзе са Шведскай акадэміі. Клас Эстэргрэн, Чэль Эспмарк і Петэр Энглунд падалі ў адстаў, выказаўшы незадавальненне тым, як вядуцца справы ў акадэміі. У хуткім часе за імі пайшлі Сара Даніус, Катарына Фростэнсан, Лота Лотас і Сара Стрыдсберг.

Прычынай выхаду акадэмікаў сталі скандальныя здарэнні, у цэнтры якіх апынулася Шведская акадэмія. Раней было праведзена расследаванне адносна Жана-Клода Арно, мужа члена Шведскай акадэміі Катарыны Фростэнсан, які абвінавачваўся ў шматлікіх сексуальных дамаганнях. У працэсе таксама была раскрыта ўцечка сакрэтнай інфармацыі аб лаўрэатах Нобелеўскай прэміі па літаратуры розных гадоў. Высветлілася, што крыніца, звязаная са Шведскай акадэміяй, на працягу многіх гадоў датэрмінова паведамляла букмекерам імёны нобелеўскіх лаўрэатаў. Ведамства па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю 27 красавіка пачало папярэдняе расследаванне па фактах эканамічных злачынстваў, якія могуць быць звязаны з дзейнасцю акадэміі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі