Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 лютага 2016, 15:32

Тыдзень японскага кіно пройдзе ў Мінску

29 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыдзень сучаснага японскага кіно стартуе ў кінатэатры "Перамога" 10 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ва УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама.

Адкрые тыдзень японскага кіно карціна "Родная зямля" рэжысёра Наа Кубота. Падзеі ў фільме рагортваюцца ў зоне адчужэння ў прэфектуры Фукусіма пасля цунамі і аварыі на атамнай станцыі.

У пятніцу (11 сакавіка) у кінатэатры пакажуць фільм "Уз'яднанне" рэжысёра Рэіці Кімідзука. Кінакарціна таксама расказвае гісторыю, якая адбылася пасля землетрасення і цунамі ў Японіі ў 2011 годзе.

У суботу ў "Перамозе" пройдзе паказ карціны "Кветкі ў небе - феерверк у Нагаока" рэжысёра Набухіка Абаясі. Драма расказвае гісторыю аб выжыванні ў шматлікіх войнах і прыродных бедствах. Другі фільм Набухіка Абаясі над назвай "Сем тыдняў" прадэманструюць у кінатэатры ў нядзелю (13 сакавіка). У кінакарціне рэжысёр прыадкрые гледачам таямніцу мяжы паміж жыццём і смерцю.

Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі субтытрамі. Уваход свабодны. Білеты можна атрымаць у фае кінатэатра за гадзіну да пачатку сеанса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі