Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 верасня 2017, 09:10

Тэатральны сезон у Магілёве адкрыюць гастролі Сучаснага мастацкага тэатра з Мінска

5 верасня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Тэатральны сезон у Магілёве адкрыюць гастролі Сучаснага мастацкага тэатра з Мінска, які пакажа на падмостках абласнога драмтэатра камедыі "Дом уверх дном" і "Шалёныя грошы" 20 і 21 верасня адпаведна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.

Афіцыйнае адкрыццё 130-га сезона пройдзе 23 верасня паказам настальгічнай камедыі "Казкі старога Арбата" паводле п'есы Аляксея Арбузава. А першай прэм'ерай юбілейнага сезона стане пастаноўка рэжысёра Андрэя Гузія "Дурнічка і зэк" паводле адной з самых добрых і аптымістычных п'ес Уладзіміра Лідскага.

Аматараў Мельпамены 21 кастрычніка чакаюць гастролі Дзяржаўнага маладзёжнага драматычнага тэатра "З вуліцы Руж" (г. Кішынёў). Тэатр з Малдовы прадставіць у абласным цэнтры адразу тры спектаклі ў пастаноўцы свайго мастацкага кіраўніка Юрыя Хармеліна: музычную казку для дзяцей, драму "Дарагая Алена Сяргееўна" паводле п'есы Людмілы Разумоўскай і монаспектакль паводле рамана амерыканскага пісьменніка Дэніэла Кіза. Усе спектаклі будуць ісці на рускай мове.

"Гэта не першы візіт у Магілёў тэатра з Кішынёва. Яго трупа - неаднаразовы ўдзельнік Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму "М@rt. кантакт", а высокі ўзровень і талент акцёраў тэатра адзначаны са станоўчага боку прадстаўнічым журы", - адзначылі субяседнікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі