Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 лютага 2017, 15:20

Святлоў: галоўны вынік Года культуры - павялічаная цікавасць да нацыянальнай культуры

8 лютага, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны вынік Года культуры - павялічаная цікавасць да нацыянальнай культуры. Аб гэтым заявіў на калегіі Міністэрства культуры па выніках работы ў 2016 годзе кіраўнік ведамства Барыс Святлоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўным вынікам Года культуры трэба лічыць павялічаную цікавасць шырокіх грамадскіх колаў да нацыянальнай культуры, мовы, літаратуры", - лічыць міністр. Год культуры стаў часам стратэгічных рашэнняў. Прыняты Кодэкс аб культуры і дзяржаўная праграма "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады.

Рэалізаваны новыя культурныя ініцыятывы - рэспубліканскія конкурсы "Чалавек Года культуры", "Горад культуры ў Год культуры", "Геній-стартап", "Бела-тон", нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва.

Разам з тым міністр адзначыў ацэнку кіраўніка дзяржавы аб тым, што мінулы год не стаў часам істотных дасягненняў, і гэта сігнал, каб разабрацца, якія крокі неабходна зрабіць для паляпшэння сітуацыі, сказаў Барыс Святлоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі