Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 лістапада 2017, 19:55

Спецпрыз Прэзідэнта Беларусі "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве" ўручаны Уладзіміру Мяньшову

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве" прысуджаны народнаму артысту Расіі Уладзіміру Мяньшову, перадае карэспандэнт БЕЛТА з цырымоніі адкрыцця XXIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".

Узнагароду вялікаму кінарэжысёру сучаснасці ўручыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко.

"Мая любоў да Беларусі ўзнікла асабліва ярка, калі я апынуўся тут з карцінай "Масква слязам не верыць". Быў канец 1979 года - пачатак 1980-га. Шэфства нада мной узяў тады Віктар Тураў. Яго мама шмат расказвала аб гісторыі Беларусі, якой выпаў вельмі складаны лёс. Але ваша краіна выдатна справілася з гэтым выпрабаваннем", - сказаў Уладзімір Мяньшоў, з удзячнасцю прымаючы спецпрыз. Гэту ўзнагароду рэжысёр лічыць вельмі высокай.

Уладзімір Мяньшоў разбіў сімвалічную талерку кінафестывалю "Лістапад", што азначае старт форуму.-0-

Фота Генадзя Жынкова.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі