Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 чэрвеня 2016, 16:54

Рылатка: для беларускага балета выступаць на сцэне Вялікага тэатра Расіі - заўсёды адказны экзамен

21 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Для беларускага балета выступаць на сцэне Вялікага тэатра Расіі - заўсёды адказны экзамен. Аб гэтым заявіў першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Уладзімір Рылатка сёння на брыфінгу ў Маскве, які папярэднічаў урачыстай цырымоніі адкрыцця Дзён культуры Беларусі ў Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Рылатка адзначыў, што беларускі балет заўсёды стараўся паказаць свае спектаклі маскоўскай публіцы. У розныя гады ў расійскую сталіцу прывозілі "Рагнеду", "Карміну Бурану", "Тыль Уленшпігель" і іншыя пастаноўкі. На гэты раз у афішу дзён увайшоў гістарычны спектакль "Вітаўт".

У сваю чаргу намеснік генеральнага дырэктара Вялікага тэатра Расіі Антон Гецьман падкрэсліў, што творчыя сувязі паміж трупамі двух тэатраў налічваюць не адно дзесяцігоддзе. Яшчэ ў гады СССР была закладзена традыцыя штогод абменьвацца гастролямі. Акрамя таго, расійскія артысты часта працуюць на мінскай сцэне, а ў трупе Вялікага тэатра Расіі ёсць выхадцы з Беларусі.

Урачыстая цырымонія адкрыцця Дзён культуры Беларусі ў Расіі адбудзецца сёння ўвечары на гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі. Затым Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі прадставіць на суд маскоўскай публікі сваю візітную картку апошніх гадоў - балет "Вітаўт". А ў фае Вялікага тэатра разгорнецца фотавыстаўка Беларускага тэлеграфнага агенцтва "Саюзная дзяржава - адзінства народаў, культур, краін", у якую ўвайшло 30 работ, што расказваюць пра розныя сферы жыцця Саюзнай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі