Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 кастрычніка 2017, 15:51

Продаж білетаў на кінафестываль "Лістапад" пачнецца не пазней за 30 кастрычніка

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Продаж білетаў на XXIV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пачнецца не пазней за 30 кастрычніка, паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела рэпертуарнага планавання і прагназавання УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама Вольга Багаварава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вольга Багаварава расказала пра кошт білетаў на кінапаказы. У прыватнасці, на адкрыццё і закрыццё ў кінатэатры "Масква" білеты будуць каштаваць Br12, у вячэрні час і выхадныя дні ў гэтым кінатэатры кошт білета будзе Br5, у дзённы час - Br3,5. Кошт білета на праграму з музычным суправаджэннем - Br10.

У кінатэатры "Мір" будзе ісці дакументальная праграма, кошт білетаў на паказы ў дзённы час і будныя дні - Br2, у вячэрні час, святочныя і выхадныя дні - Br3. У кінатэатры "Піянер" на асноўную праграму "Лістападзіка" білет будзе каштаваць Br1,3, на вячэрнюю праграму - Br4,5.

У бягучым годзе ў кінатэатры "Беларусь" пройдзе конкурс ігравога, дакументальнага і анімацыйнага кіно. У святочныя дні кошт білетаў на паказы складзе Br4, у будныя і выхадныя дні - Br3,5.

У кінатэатры "Цэнтральны" білеты начной праграмы будуць каштаваць Br6,5, у вячэрні час, святочныя дні і выхадныя - Br5,5. Паход на дзённы сеанс і ў будныя дні абыдзецца ў Br3,5, а на ранішнія - Br2,5.

Як расказала Вольга Багаварава, упершыню на "Лістападзе" будзе арганізаваны абанементны продаж білетаў. Білетны аператар "Байкард" падрыхтаваў абанементы на чатыры праграмы - конкурс асноўнага кіно, праграма "Маладосць на маршы", праграма дакументальнага кіно і асобны абанемент на пазаконкурснае кіно. Уладальнік абанемента атрымае магчымасць убачыць усе фільмы абазначанай праграмы. Абанементная сістэма прадугледжвае скідку да 30 працэнтаў. Набыць білеты па абанеменце можна будзе да 4 лістапада ўключна.

Многія фільмы фестывалю пасля завяршэння кінафоруму застануцца ў пракаце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі