Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 верасня 2016, 10:42

Прэзідэнцкая бібліятэка з Расіі на кніжным свяце ў Мінску прадставіць уласныя выданні

15 верасня, Мінск /Вікторыя Апанасёнак - БЕЛТА/. Прэзідэнцкая бібліятэка з Санкт-Пецярбурга (Расія) на ІІІ Міжнародным славянскім кніжным свяце, якое пройдзе ў Мінску з 15 па 17 верасня, прадставіць уласную выдавецка-паліграфічную прадукцыю. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў бібліятэцы.

Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены выданні, выпушчаныя да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Экспазіцыю бібліятэкі складаюць банеры, буклеты, флаеры, што суправаджалі мерапрыемствы і праекты Прэзідэнцкай бібліятэкі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Тут і інфармацыйныя матэрыялы аб абноўленай лічбавай калекцыі "Памяць аб Вялікай Перамозе", і публікацыі па матэрыялах выставачных праектаў "Мы перамаглі, таму што былі адзіныя" і "Ад вайны да міру. Да 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны".

Да памятных дат Прэзідэнцкая бібліятэка штогод выдае ілюстраваныя гістарычныя календары. Тэмай календара Прэзідэнцкай бібліятэкі на 2017 год сталі "Фрэскі Расіі".

Сумесным праектам Расійскага гістарычнага таварыства, Прэзідэнцкай бібліятэкі і Івангародскага гісторыка-архітэктурнага і мастацкага музея стаў выпуск насценнага календара "Іван Білібін - пясняр рускага жыцця", прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння мастака. Да году расійскага кіно, які стартаваў у 2016 годзе, Прэзідэнцкай бібліятэкай у партнёрстве з Дзяржфільмафондам Расіі і Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным інстытутам кіно і тэлебачання выдадзены настольны каляндар "Кіно і космас". Гэтыя і іншыя работы можна будзе ўбачыць на Славянскім кніжным свяце ў Доме Масквы ў Мінску.

Удзельнікамі маштабнага кніжнага форуму ў беларускай сталіцы стануць выдаўцы, бібліятэкары і прадстаўнікі арганізацый кніжнай справы з Расіі, Польшчы, Сербіі, Славеніі, Украіны, Чэхіі. На працягу трохдзённай кніжнай выстаўкі адбудуцца прэзентацыі лепшых выдавецкіх праектаў, круглыя сталы па пытаннях пашырэння супрацоўніцтва славянскіх выдаўцоў і сустрэчы з чытацкай аўдыторыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі