Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Праграму фестывалю нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску адкрые спектакль "Кар'ера доктара Рауса"

Культура 13.11.2017 | 13:51

13 лістапада, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Праграму фестывалю нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску 17 лістапада адкрые спектакль "Кар'ера доктара Рауса" Віктара Марціновіча ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча.

"Кар'ера доктара Рауса" - гэта гісторыя чалавека, які нарадзіўся значна раней за сваю эпоху. І імя яго - Францыск Скарына. У конкурсе "Францыск Скарына і сучаснасць" гэта п'еса была адзначана дыпломам першай ступені ў намінацыі "Сучасная п'еса".

У афішы тэатральнага форуму ёсць яшчэ адна пастаноўка, прысвечаная беларускаму першадрукару, - спектакль "Скарына" (М.Руткоўскі, рэжысёр С.Варнас), які прадставіць Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Тут таксама гледачы ўбачаць не сухі вобраз з вядомай гравюры, а жывога Скарыну - рамантыка і чалавека, які, пераадольваючы цяжкасці, ішоў да сваёй мары.

У дзвюх конкурсных праграмах тэатральнага форуму - "Спектакль тэатра драмы" і "Эксперымент" - заяўлены 11 лепшых спектакляў мінулых і бягучага тэатральных сезонаў, пастаўленых па творах беларускіх драматургаў. У іх ліку Беларускі дзяржаўны тэатр лялек са спектаклем "Ладдзя Роспачы" (У.Караткевіч, рэжысёр А.Ляляўскі), Слонімскі драматычны тэатр з пастаноўкай "Тарас на Парнасе" (С.Кавалёў, рэжысёр В.Сявец), Гродзенскі абласны тэатр лялек "Камедыя Юдзіфі" (С.Кавалёў, рэжысёр А.Жугжда).

Магілёўскі абласны тэатр лялек прывязе работу "Сіняя-сіняя" (У.Караткевіч, рэжысёр І.Казакоў), а гаспадары тэатральнага форуму Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча прадставяць прэм'еру гэтага сезона - "Кропкі на часавай восі" (Д.Багаслаўскі, рэжысёр Т.Траяновіч).

У кожнай з катэгорый выберуць лепшы спектакль, рэжысуру, сцэнаграфію, п'есу сучаснага беларускага аўтара, вызначаць лепшую мужчынскую і жаночую ролі, у тым ліку другога плана. У праграме форуму таксама выстаўкі, экскурсіі, чытанні п'ес беларускіх драматургаў, майстар-класы, дзіцячая праграма.

Першы фестываль прайшоў у 1998 годзе. За час яго існавання па п'есах беларускіх аўтараў былі прадстаўлены 40 лепшых спектакляў тэатраў з Беларусі і 8 спектакляў удзельнікаў з чатырох краін. Чытанні п'ес, арганізаваныя ў рамках мерапрыемства, далі магчымасць адкрыць новыя імёны, выдадзены зборнік п'ес маладых драматургаў, у рэпертуары Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча з'явіўся спектакль "Лондан" - удзельнік чатырох міжнародных фестываляў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.