Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 верасня 2017, 17:52

На "Беларусьфільме" пачалі здымаць мастацкі фільм "Не гульня"

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" пачалі здымаць мастацкі фільм "Не гульня", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар "Беларусьфільма" Юлія Бальшакова.

Поўнаметражны ігравы фільм у жанры драмы здымае рэжысёр-пастаноўшчык Дзяніс Скварцоў. Аўтары сцэнарыя - Яўген Амельчанка, Канстанцін Гагарын, Дзяніс Нупрэйчык. Аператарам-пастаноўшчыкам з'яўляецца Віктар Бандаровіч. Мастак-пастаноўшчык - Андрэй Тоўсцік.

Па сюжэце малады амбіцыйны праграміст Аляксей Кузьмянкоў церпіць прафесійную няўдачу і прымае рашэнне, нягледзячы на адтэрміноўку, пайсці ў армію. Праходзячы службу, Аляксей робіць поўную перазагрузку свайго жыцця. Ён развітваецца з ілюзіямі адносна лёгкіх перамог і хуткіх дасягненняў, пераадольвае ўласныя слабасці і спакусы, сустракае надзейных і верных сяброў, становіцца сапраўдным мужчынам і адкрывае новыя перспектывы.

Галоўныя ролі выконваюць маладыя акцёры Павел Паўлюць, Мікіта Лубянько, Барыс Шумілін, Эльдар Данільчык.

Здымкі пройдуць у Мінску, на "Лініі Сталіна", Кургане Славы, у ваенным гарадку ў Печах.

Прэм'ера карціны адбудзецца ў 2018 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі