Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 ліпеня 2017, 14:46

Мноства паклонніц і спецыяльная песня для мужчын - у Віцебску прайшоў канцэрт Стаса Міхайлава

17 ліпеня, Віцебск /Алена Ціхаванава - БЕЛТА/. На "Славянскім базары ў Віцебску" прайшоў канцэрт Стаса Міхайлава, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Летні амфітэатр быў запоўнены максімальна, артыст выйшаў на сцэну ў цудоўным настроі. Пасля першай песні "Лучший день" каля сцэны пачалі збірацца паклонніцы з букетамі. "Чаго вы не пускаеце людзей? Час у нас абмежаваны", - звярнуўся артыст да аховы Летняга амфітэатра. Фанатам была адрасавана іншая фраза: "Давайце, давайце, хутчэй".

Прымаючы кветкі, Стас Міхайлаў дазваляў сябе цалаваць і фатаграфаваць. У час канцэрта на сцэну падымаліся паклоннікі. Цікава, што сярод іх былі дзеці і некалькі мужчын.

Літаральна адразу артыст прадставіў публіцы сваіх музыкантаў, пры гэтым назваў іх лепшымі ў краіне. У першай частцы праграмы Стас Міхайлаў выканаў вядомыя кампазіцыі, заклікаў публіку спяваць разам з ім, апладзіраваць і тым самым сагравацца. Дарэчы, у Віцебску цяпер даволі халаднавата і па-асенняму дажджліва - усё, як у песні: "І не лета, і не зіма". У адной з кампазіцый артыст спецыяльна для гледачоў прагаворваў словы да пачатку музычнай фразы, такім чынам атрымалася своеасаблівае караоке. Месцамі песні ліліся не ў залу, а з залы.

У другой частцы праграмы Стас Міхайлаў выканаў сваю самую лепшую за 48 гадоў (на думку аўтара) песню "Страдаем, падаем, взлетаем". Пасля яе артыст звярнуўся да залы з кароткай прамовай аб тым, што жыццё павінна быць напоўнена сэнсам і на першае месца трэба ставіць Бога.

Амаль перад усімі песнямі Стас Міхайлаў гаварыў, што кампазіцыі прысвячаюцца цудоўнай палове чалавецтва. Але была ў праграме і спецыяльная мужчынская песня. "Мужчыны, не сумуйце! Ёсць песня для вас", - сказаў артыст і выканаў "Прожигаю".

Стас Міхайлаў сыпаў кампліменты гледачам і "Славянскаму базару". У канцы праграмы герой вечара заклікаў усіх да танцаў - зала паслухмяна ўстала і некалькі песень на біс Стас Міхайлаў спяваў пры танцуючай публіцы Летняга амфітэатра.

Мерапрыемствы XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдуць па 19 ліпеня.-0-

Фота Аляксандра Хітрова, БЕЛТА.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі