Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 мая 2018, 17:51

Міжнароднае свята "Браслаўскія бліскавіцы" пройдзе 26-27 мая

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнароднае свята традыцыйнай культуры "Браслаўскія бліскавіцы" пройдзе 26-27 мая ў Браславе Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

У праграме першага дня фестывалю - конкурс харавых калектываў Віцебскай вобласці, урачыстае шэсце, канцэрты з удзелам прафесійных і аматарскіх калектываў з Беларусі і замежных краін (Расіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Эстоніі).

Увечары 26 мая на пляцоўцы старажытнага гарадзішча "Замкавая гара" адбудзецца свята сярэдневяковай культуры "Меч Брачыслава" з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі, вулічнага тэатра "Гістрыён" і фалк-групы "Літы Талер" (Мінск).

У другі дзень фестывалю пройдзе заключны гала-канцэрт і выступленне ганаровых гасцей форуму Тэатра народнай песні і танца Смаленскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў. На працягу святочных дзён будзе працаваць "Браслаўскі фальварак" з прэзентацыямі сельскіх падворкаў, рамеснымі радамі, выстаўкамі-продажамі прадпрыемстваў Браслаўскага раёна. Увечары на беразе маляўнічага возера Дрывяты адбудзецца фестываль-конкурс "Танец ветру". У неба ўзнімуцца паветраныя змеі.

Фестываль "Браслаўскія бліскавіцы" з'яўляецца адным з найстарэйшых у Беларусі, свой 50-гадовы юбілей ён адзначыў у 2017 годзе. Мерапрыемства праходзіць у статусе міжнароднага з 2009 года.

Арганізатарамі свята з'яўляюцца Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт, Віцебскі абласны выканаўчы камітэт, Міністэрства культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі