Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 лютага 2018, 18:17

Маскоўскі цырк прывёз у Мінск "Лядовую феерыю"

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграма "Лядовая феерыя" Маскоўскага цырка Нікуліна на Цвятным бульвары пройдзе ў Беларускім дзяржаўным цырку з 7 лютага па 29 красавіка. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі дырэктар Белдзяржцырка Уладзімір Шабан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Для шоу ў Беларускім цырку на манежы быў заліты лёд. Як адзначыла мастацкі кіраўнік Цырка на лёдзе (які з'яўляецца штатным падраздзяленнем цырка Нікуліна на Цвятным бульвары) Наталля Абрамава, для таго, каб шоу было эфектным, прынцыпова важна натуральнасць пакрыцця. Можна было б стварыць пластыкавы лёд за лічаныя гадзіны, але тады артысты проста каталіся б на каньках, а не ўразілі б гледачоў эфектным выступленнем, сказала яна.

Праграма, якую ўбачаць у Мінску, пабывала ўжо ў многіх краінах.

Наталля Абрамава адзначыла, што ў Цырку на лёдзе працуюць як былыя спартсмены, так і цыркавыя артысты. Гледачы ўбачаць яркае і дынамічнае відовішча, калейдаскоп з нумароў акрабатаў, жанглёраў, эквілібрыстаў, клоўнаў, а таксама нумары з удзелам дрэсіраваных папугаеў, малп, мядзведзяў.

Дырэктар Белдзяржцырка расказаў, што на шоу ў бліжэйшыя дні білеты ўжо раскуплены. Ён падзяліўся планамі на бягучы год. Пасля завяршэння "Лядовай феерыі" на манежы будзе сумесная беларуска-кітайская праграма, восенню плануецца паказ праграмы з удзелам 12 цыркаў з розных краін. А на Новы год для мінчан на сцэне цырка будуць выступаць паўночныя жывёлы. Ідуць перагаворы аб выступленні Якуцкага дзяржаўнага цырка будучай зімой у беларускай сталіцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі