Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 мая 2016, 09:34

Майстры разьбы па дрэве Мінскай вобласці 29 мая збяруцца на свяце-конкурсе ў Нарачы

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Майстры разьбы па дрэве Мінскай вобласці 29 мая збяруцца на рэгіянальным свяце-конкурсе "Разьбы зачараванне" ў пасёлку Нарач (Мядзельскага раёна), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мерапрыемства адбудзецца ўжо сёмы раз. Лепшых майстроў разьбы па дрэве будуць выбіраць у некалькіх намінацыях. Разам з вопытнымі ўдзельнікамі свае ўменні на конкурсе прадэманструюць і юныя разьбяры, якія толькі пачынаюць творчы шлях.

Разьба па дрэве - адзін з напрамкаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якое з гадамі набірае ўсё большую папулярнасць.

У Нарачы 29 мая таксама адбудзецца адкрыццё курортнага сезона. У зялёным тэатры пасёлка будзе праводзіцца паказ візітак здраўніц Нарачанскага рэгіёна "Запрашаем у госці да нас", запланавана канцэртная праграма.

Будуць працаваць пляцоўкі "Горад майстроў", "Спартыўнае лета", "Турыстычнае лета", "Аграсядзіба запрашае", "Дзіцячы горад забаў" і іншыя. Цікавым абяцае быць кірмаш "Прысмакі на Нарачы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі