Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Конкурс піяністаў імя Святаслава Рыхтэра адкрываецца ў Брэсце

Культура 16.03.2017 | 11:42

16 сакавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце сёння стартуе II Міжнародны конкурс піяністаў імя Святаслава Рыхтэра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Музычныя спаборніцтвы пройдуць па 18 сакавіка ў камернай зале Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р.Шырмы. Канкурсанты, а гэта навучэнцы музычных навучальных устаноў краіны, выступяць у дзвюх узроставых групах - ад 16 да 19 гадоў і ад 20 да 24 гадоў. Ім неабходна сыграць праграму з пяці твораў працягласцю да 25 хвілін. Гэта поліфанія Баха, сонатнае алегра венскіх класікаў (Гайдн, Моцарт, Бетховен), віртуозны эцюд, твор беларускага кампазітара 19-21 стст., а таксама твор свабоднай формы на выбар.

Выступленні ўдзельнікаў будзе ацэньваць міжнароднае журы з музыкантаў-выканаўцаў і педагогаў з Беларусі, Расіі, Літвы і Польшчы на чале з загадчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі дацэнтам Уладзімірам Дулавым.

У час конкурсу таксама адбудуцца канцэрты вядомых выканаўцаў. Так, сёння ў акадэмічнай зале каледжа прагучыць фартэпіянная музыка ў выкананні народнага артыста Беларусі Ігара Алоўнікава і лаўрэата міжнародных конкурсаў Канстанціна Арцёма. 17 сакавіка на сцэну выйдзе пераможца тэлевізійнага конкурсу "Талент краіны" юны піяніст Мікіта Шастакоў. Конкурс завершыцца ўзнагароджаннем і гала-канцэртам пераможцаў.

Арганізатарамі II Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Святаслава Рыхтэра выступаюць Брэсцкі гарвыканкам і Брэсцкае абласное музычнае таварыства. Конкурс праводзіцца раз у два года.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметней З 16 па 26 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую акцыю па прафілактыцы гібелі і траўматызму людзей на дарогах у цёмны час сутак.