Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 ліпеня 2017, 12:11

Гомельскі тэатр лялек прадставіць прэм'еру спектакля "Бурнае жыццё Лазіка Ройтшванеца"

26 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Прэм'еру спектакля "Бурнае жыццё Лазіка Ройтшванеца" па аднайменным рамане Ільі Эрэнбурга прадставіць Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек 26 і 27 ліпеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў тэатры.

Пастаноўка разлічана на дарослую публіку.

Раман "Бурнае жыццё Лазіка Ройтшванеца", героем якога стаў "мужчынскі кравец з самага звычайнага Гомеля", быў напісаны Эрэнбургам у 1927 годзе. Дарэчы, пісьменнік наведваў горад над Сожам у 1925 годзе, і яркі мясцовы каларыт раз-пораз з'яўляецца на старонках рамана.

Па сюжэце, лёс гоніць галоўнага героя па свеце - ад Гомеля да Палесціны. Вандраванні няшчаснага краўца поўныя абсурдных прыгод. Ён праходзіць праз мноства турмаў, а ў моманты знаходжання на волі спасцігае неймаверныя прафесіі, напрыклад, уладкоўваецца малпай у атракцыёне або жывой рэкламай у аптэцы.

Гомельскі тэатр лялек ідэю пастаноўкі па рамане Ільі Эрэнбурга выношваў больш за 10 гадоў. Пастаноўшчыкамі спектакля выступілі Юрый Вутта і Дзмітрый Гарэлік.

Убачыць трагікамічныя прыгоды гомельскага краўца можна будзе 26 і 27 ліпеня ў 19.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі